Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.
Заглавие
Описание
Электронная калекцыя «Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.» змяшчае 270 назваў перыядычных выданняў мiжваеннага перыяду, якія выходзілі на тэрыторыі БССР і Заходняй Беларусі. Гэта больш за 4000 нумароў, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё краіны 1920-1930-х гадоў.
Для зручнасці карыстальнікаў выданні структураваны па прадметных рубрыках:
- Адукацыя;
- Ахова здароўя;
- Бібліяграфія
- Ваенная справа;
- Выдавецкая справа;
- Выхаванне;
- Ветэрынарыя;
- Геафізіка;
- Жывёлагадоўля;
- Краязнаўства;
- Літаратура;
- Літаратуразнаўства;
- Лясная гаспадарка;
- Мастацтва;
- Медыцына;
- Палітыка і грамадства;
- Паляванне. Рыбалоўства;
- Права;
- Прамысловасць;
- Пчалярства;
- Рэлігіязнаўства;
- Сельская гаспадарка;
- Статыстыка;
- Транспарт;
- Эканоміка.
Асобнае месца ў рэсурсе займаюць часопісы, прысвечаныя літаратурнай і літаратуразнаўчай тэматыцы. У залежнасці ад месца выдання яны падзяляюцца на тры раздзелы:
У электроннай калекцыі змешчаны не толькі выданні, якія выходзілі з пэўнай перыядычнасцю, але і тыя, што выдаваліся аднаразова або нерэгулярна.
Праект будзе цікавы даследчыкам у галіне гісторыі, педагогікі, эканомікі, медыцыны, супрацоўнікам бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Рэсурс дапаўняецца па меры выяўлення новых матэрыялаў.